Навошта мужыку спадніцы!?

Источник материала:  
09.06.2012 — ЧП

У Віцебску ў нядаўна адкрытым гандлёвым цэнтры "Марка-Сіці", які мясцовыя жыхары называюць "пірамідай" (з-за адпаведнай архітэктурнай формы), малады мужчына ўкраў з гандлёвай залы аж тры спадніцы.

Міліцыянеры затрымалі злодзея. Як аказалася, гэта непрацуючы, раней судзімы за крадзеж мясцовы жыхар 1985 года нараджэння. Цяпер высвятляюць, навошта яму спатрэбіліся тыя спадніцы агульным коштам 1,3 мільёна рублёў? Можа, хацеў перарабіць у кілты — традыцыйнае адзенне, якое ў асаблівых выпадках носяць мужчыны ў Шатландыі?

Метал заўсёды ў цане

Работнікі Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа РФ затрымалі два грузавікі з кантрабандным металам.

Спачатку на 608-м кіламетры вышэйназванай аўтадарогі затрымалі "Вольва" (з прычэпам), кіроўца якога спрабаваў незаконна вывезці метал у Расію. Як высветлілася, аўто належыць смаленскай фірме, а кіраваў машынай грамадзянін Беларусі, жыхар Мінскай вобласці. Ён вёз у Расійскую Федэрацыю больш за 27 тон лому і адходаў каляровых металаў коштам звыш 270,5 мільёна рублёў.

Потым быў затрыманы яшчэ адзін аўтамабіль "Вольва" (які, дарэчы, належыць той жа камерцыйнай структуры) пад кіраваннем яшчэ аднаго жыхара Мінскай вобласці. Ён ажыццяўляў вываз з Беларусі ў Расію лому і адходаў чорных металаў — больш за 28 тон на суму звыш 47,4 мільёна рублёў.

У дачыненні да вадзіцеляў былі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Адміністрацыйныя матэрыялы ў дачыненні да вінаватых грамадзян будуць накіраваны ў суд Дубровенскага раёна.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Светит, но не греет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика