Гарэла гума

Источник материала:  
06.06.2012 — ЧП

Гарэла гумаЦэх па перапрацоўцы шын загарэўся днём у Рагачоўскім раёне. Пасёлак Сверкаў быў ахоплены дымам, калі выратавальнікі прыехалі гасіць полымя на даху будынка, які належыць УП "Рагачоўаграхімсэрвіс", але здадзены ў арэнду ТДА "Майк", што займаецца перапрацоўкай скарыстаных аўтамабільных пакрышак. Дарэчы, агонь перакінуўся і на іх — на плошчы 200 кв. метраў. У выніку цаглянае памяшканне 1980 года пабудовы знішчана цалкам. Згарэлі таксама станок для ўтылізацыі шын з транспарцёрнай стужкай. Людзі, на шчасце, не пацярпелі. У прэс-службе Гомельскага абласнога упраўлення МНС паведамілі, што прычынай пажару можа быць парушэнне тэхналагічнага рэгламенту правядзення работ (перагрэў рэжучых элементаў станка ўтылізацыі шын КПШ-1). Памер матэрыяльнай шкоды ўстанаўліваецца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←У огня зверский аппетит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика