Лакаматыў зачапіў за руку
05.06.2012
—
ЧП
Мужчына, бадай, толькі цудам застаўся жывы пасля таго, як яго за руку "зачапіў" лакаматыў грузавога цягніка.
Інцыдэнт адбыўся вечарам каля станцыі Слаўнае Аршанскага раёна. Цягнік ехаў з Оршы ў Мінск. 33-гадовы мужчына, ігнаруючы нормы бяспекі, пачаў перабягаць перад цягніком чыгуначныя пуці ў неўсталяваным месцы. Ды не паспеў дабегчы ў бяспечнае месца, як лакаматыў зачапіў яго за руку. Ад удару мужчыну адкінула ўбок, у выніку чаго пры падзенні ён атрымаў траўмы. Затрымка ў руху цягніка склала дзесяць хвілін. "Подзвіг" на рэйках пацярпелы ўчыніў у нецвярозым стане.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.