У Маладзечне абакралі магазін. Вынеслі амаль 6 мільёнаў рублёў
01.06.2012 10:58
—
ЧП
У Маладзечне абакралі магазін. Вынеслі амаль 6 мільёнаў рублёў
Магазін аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю абакралі ноччу 31 мая. Злодзей з касавых апаратаў забраў 5 мільёнаў 964 тысячы рублёў.
Днём пра крадзеж у міліцыю заявіў дырэктар магазіна. Паводле яго слоў, злачынца трапіў у краму праз акно.
Па падазрэнні ў злачынстве ў гэты ж дзень следча-аператыўная група міліцыі затрымала 40-гадовага маладзечанца, які нідзе не працуе.
Затрыманы змешчаны ў ізалятар. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.