Жыхара вёскі Сідаравічы пад Магілёвам спрабавалі спаліць за 200 тысяч рублёў
01.06.2012 02:07
—
ЧП
Жыхара вёскі Сідаравічы пад Магілёвам спрабавалі спаліць за 200 тысяч рублёў
Магілёўскі раённы аддзел Следчага камітэту ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да двух жыхароў Магілёўскага раёна, якія гвалтам спрабавалі вярнуць свае грошы. За 200 тысяч беларускіх рублёў яны збілі аднавяскоўца, а потым падпалілі. 44-гадовы мужчына цудам застаўся жыць. Крыўдзіцелям, раней неаднаразова судзімым, пагражае да 10 год пазбаўлення волі.