"Залаты" ты мой карась...
01.06.2012
—
ЧП
Больш за 6,1 мільёна рублёў склала шкода ад незаконна здабытых браканьерам 8 асобін залатога карася, дзвюх — ліня і адной — краснапёркі.
— Жыхара гарпасёлка Рудзенск рэйдавая група Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымала паблізу вёскі Сяргеевічы Пухавіцкага раёна, — распавёў старшы дзяржаўны інспектар Вадзім Варабей. — Той "рыбачыў" на Сяргеевіцкіх разлівах у перыяд забароны на вылаў усіх відаў рыб трыма сеткамі агульнай даўжынёй 55 метраў. Агульная вага ўлову склала 2,2 кілаграма. Браканьеру пагражае крымінальная адказнасць.
Што тут можна дадаць? Хіба толькі, што рыбка тая аказалася сапраўды "залатой"...
Сяргей РАСОЛЬКА.