Ртуць ва ўмывальніку
У санітарным вузле вучэбнага корпуса БДУ па вуліцы Курчатава ў Мінску сантэхнік рамантаваў умывальнік. І знайшоў ртуць у сіфоне.
Прыбыўшыя падраздзяленні МНС сабралі каля 100 грамаў вадкага металу. Спецыялісты Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння правялі работы па дэмеркурызацыі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Некалькі пазней у Мінскім гарадскім упраўленні МНС удакладнілі, што ртуць была знойдзена ў санвузле памерам 1,5х1,5 метра, які знаходзіўся на рамонце. Увогуле вадкага металу пасля дэмеркурызацыі сабралі 400 грамаў. Перавышэнне гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі ртуці ў паветры ў калідоры чацвёртага паверха склала 100 разоў. Вучэбны працэс быў прыпынены, доступ у будынак — абмежаваны. Было прызначана правядзенне замераў цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.
Сяргей РАСОЛЬКА.