Загінуў кіроўца мапеда

Источник материала:  
31.05.2012 — ЧП

Трагічна скончылася паездка на мапедзе для 22-гадовага жыхара Полацка, які вырашыў пакатацца, не маючы правоў на ваджэнне. Мапед "Атлантыс" сутыкнуўся з аўтамашынай "Міцубісі", якая рухалася ў тым жа кірунку. У выніку гэтага ДТЗ вадзіцель мапеда быў паранены і шпіталізаваны ў цэнтральную гарадскую бальніцу № 2 Полацка, дзе праз некалькі дзён памёр.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Извращенцу не нашлось оправданий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика