Другакласнік выратаваў 4-гадовага хлопчыка, які ледзь не патануў у канаве

Источник материала:  
28.05.2012 19:21 — ЧП

Другакласнік выратаваў 4-гадовага хлопчыка, які ледзь не патануў у канаве

           


Другакласнік выратаваў 4-гадовага хлопчыка, які ледзь не патануў у канаве
Геройскі ўчынак здзей­сніў вучань 2 "А" класа Мя­дзельскай СШ №1 імя У. Дубоўкі Вадзім Якаўлеў. 18 мая бягучага года ён выратаваў Дзіму Вайцяхоў­скага, якому нядаўна споўнілася 4,5 года. Але пра ўсё па парадку.

На вуліцы Тэльмана, што ў райцэнтры, летась камуналь­нікі выкапалі даволі глыбокую (як казалі людзі прыкладна 2,8 метра) канаву, каб у ёй збіралася вада і не падтоплівала дамы. Берагі копанкі, зразумела, абрывістыя. Ніхто і не падумаў, каб абгара­дзіць вадаём. А дзеці ёсць дзеці…

- У мінулым годзе з гэтага балота выцягвалі дзяцей. Дзякуй Богу, усё абышлося, - кажа Святлана Раманаўна Звяруга, дом якой стаіць, лічыце, на беразе гэтай "паст­кі". - Сёлетні выпадак усхваляваў усіх суседзяў. Гэта цяпер дзеці ў школе. А зараз канікулы. Чаго чакаць?!

- Як усё здарылася? - цікаўлюся ў Вадзіма Якаўлева.

- Мы пайшлі да канавы лавіць рыбу. Дзіма знайшоў вядзерца і захацеў зачэрпнуць у яго вады. Адной рукой ён трымаўся за траву і нахіліўся над вадой. Трава вырвалася, і Дзімка плюхнуўся. Я схапіў палку, якая ляжала на беразе, і падаў яе Дзімку. Крычаў яму: "Трымайся за палку!". Тут падбегла цёця Кацярына і выцягнула Дзімку з вады, - расказвае хлопчык.

- Ты плаваць умееш?

- Не.

- Сам спалохаўся?

- Крыху.

- Каб цёця Кацярына не падбегла, што ты рабіў бы?

- Я думаў падцягну Дзімку да берага, а потым падам яму руку і выцягнуў…

Расказвае Кацярына Мікалаеўна Звяруга:

- Я была на падворку. Чую крык дзі­цяці. Зараз і сама не веру, як змагла пераскочыць праз агароджу. Падбягаю да канавы і бачу, што Дзімка ў вадзе і трымаецца за адзін канец палкі, а другі трымае Вадзім і кліча людзей на дапамогу. Нахілілася, падхапіла хлопчыка і выцягнула на бераг. Потым павяла яго дадому. Але ногі сталі ватнымі. Не магла ісці. Гэта канава для нас, як бяльмо на воку. А Вадзім малайчына. Не разгубіўся…

- Я вельмі ўдзячна Вадзімку. Ён выратаваў майго сыночка, - кажа маці Дзі­мы Ірына Міхайлаўна Вайцяхоўская. - Ён сапраўдны герой..

←Житель Ляховичского района пролил бензин на одежду и случайно поджег себя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика