У Кобрыне злодзей вырваў 67 цюльпанаў

Источник материала:  
22.05.2012 11:12 — ЧП

У Кобрыне злодзей вырваў 67 цюльпанаў

           


За некалькі дзён да Дня Перамогі на клумбе на скрыжаванні вуліц Жукава і Пушкіна ў Кобрыне, бліжэй да плошчы Леніна злодзей вырваў 67 цюльпанаў.

- Кветкі вырваны з коранем, – расказвае намеснік дырэктара КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” па інфармацыйнай рабоце Святлана Раманюк. – Склаў у пакет і панёс. Добра, што злодзея затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Паводле інфармацыі выконваючага абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Кобрынскага РАУС Аляксандра Вакульчыка, сума ўрону склала 522 тысячы беларускіх рублёў, якія ён павінен кампенсаваць. Таксама на мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.5 ч.2 КоАП РБ, згодна з якім яму пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь альбо адміністрацыйны арышт.

Паводле інфармацыі Святланы Раманюк, жыллёва-камунальная гаспадарка горада мае намер падаць у суд на злодзея. 

←Сашу Варламова оставили в тюрьме до 20 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика