Восем ахвяр агню за дзень

Источник материала:  
22.05.2012 — ЧП

Страшная трагедыя ў Асіповічах: на пажары загінулі жанчына і трое малых дзяцей.

Уначы з 20 на 21 мая да дома на вуліцы Гогаля ў раённым цэнтры выклікаў выратавальнікаў МНС выпадковы відавочца. Аднак будынак ужо гарэў унутры: на ложках знайшлі целы двух хлопчыкаў і дзяўчынкі. Ім было 7, 5 і 3 гады. Верагодна, што малыя нават не паспелі прачнуцца. Іх маці таксама загінула. Паводле паведамлення Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, своечасова эвакуіравацца з дома, які гарэў, паспелі 82-гадовы гаспадар, а таксама 16-гадовы брат памерлай жанчыны. Прычыну трагедыі ўстановяць спецыялісты.

Ад відавочцаў таксама стала вядома пра пажар у доме пад дачу ў вёсцы Лягезы Валожынскага раёна. Пажарныя прыбылі на месца аператыўна, аднак было ўжо позна: драўлянае жыллё гарэла адкрытым полымем. На пажары таксама загінулі чацвёра: гаспадыня-пенсіянерка, яе сужыцель, знаёмая гаспадыні, што была ў водпуску па доглядзе дзіцяці, і яе сын 2010 года нараджэння. Прычыны пажару высвятляюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА, Алена Казлова.

Пакарала сама

У Віцебску 26-гадовая дзяўчына абліла бензінам і падпаліла сужыцельку бацькі. Апошняя цяпер у рэанімацыі.

— Пажар адбыўся а дзявятай гадзіне вечара ў двухпакаёвай кватэры на вуліцы Ленінградская ў аднапавярховым жылым доме. Гаспадар жылля, 1954 года нараджэння, інвалід другой групы, з-за адсутнасці нагі карыстаецца інваліднай каляскай, знаходзіўся на вуліцы. Да прыезду пажарных суседзямі была выратавана яго сужыцелька 1946 года нараджэння. Яна з моцнымі апёкамі ў цяжкім стане была шпіталізавана ў рэанімацыю Віцебскай абласной клінічнай бальніцы №1, — расказалі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — Высветлілася, што паміж дачкой гаспадара і гэтай жанчынай увесь час узнікалі сваркі з-за таго, што апошняя злоўжывала спіртным і спойвала мужчыну. На гэты раз яго дачка абліла сужыцельку бацькі бензінам і падпаліла.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Воз каня да калодзежа "давёз"

Ранкам выратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Жолкіна Пінскага раёна па вуліцы Калгаснай у калодзеж з вадой трапіў... конь.

Пазней высветлілася, што гэта адбылося пры руху воза на нежылым прысядзібным участку. У калодзежы была вада глыбінёй 1-1,5 метра, распавялі падрабязнасці ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Перш-наперш работнікі МНС адпампавалі яе, каб была магчымасць прасунуць пад жывёлу вяроўкі. А ўжо потым разам з работнікамі СВК "Ласіцк" пры дапамозе аўтапагрузчыка дасталі каня на паверхню. Жывёла не пацярпела ні пры падзенні ў калодзеж, ні пры аперацыі па выратаванні.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Покончивший с собой в Минске проводник российского почтового вагона был родом из Барановичей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика