Дама з сабачкам, але без парасона
15.05.2012
—
ЧП
У Магілёве ад рук вандалаў пацярпела скульптура, усталяваная на прыступках Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Нехта адарваў ад бронзавай дамы парасон. Верагодна, што палявалі на метал, які можна прадаць. На жаль, плошча перад будынкам не знаходзіцца пад відэаназіраннем.
Увогуле ў Магілёве нярэдкія такія крадзяжы. Пра востры недахоп каналізацыйных рашотак вядома даўно. Цяпер жа на набярэжнай Дубравенкі, у зоне адпачынку, знікаюць жалезныя часткі ў альтанках і нават пралёты ў чыгуннай агароджы каля ракі.
Алена Казлова.