Экскаватар загарэўся падчас палявых работ пад Вілейкай
14.05.2012 12:48
—
ЧП
Экскаватар загарэўся падчас палявых работ пад Вілейкай
![Экскаватар загарэўся падчас палявых работ пад Вілейкай](http://www.21.by/pub/news/2012/05/1336995008749825.jpg)
Фота забяспечана Дзянісам ШАПШАЛЕВІЧАМ
Пра здарэнне ў інтэрв’ю “РГ” паведаміў інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Шапшалевіч. Паводле яго слоў, пра пажар у 11 гадзін 24 хвіліны паведаміў кіроўца трактара, які працаваў побач.
У выніку пажару выгарала кабіна экскаватара. Вадзіцель да медыкаў за дапамогай не звяртаўся.