Хто ён, паўночны яздок?
ДАІ высвятляе, хто дакладна быў за рулём аўтамабіля "Фальксваген Вента", які згарэў на вясковай вуліцы ў Лабковічах Крычаўскага раёна.
Здарэнне, паводле інфармацыі Магілёўскай ДАІ, адбылося 6 мая праз пяць хвілін пасля поўначы: вадзіцель не улічыў дарожныя ўмовы і туман, не выбраў бяспечную хуткасць, не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль выехаў на ўзбочыну і ўдарыўся ў светлавую апору, пасля чаго загарэўся. У раённую бальніцу з траўмай галавы і ўдарамі шпіталізаваны 32-гадовы жыхар Крычава, але кім быў гэты ўдзельнік ДТЗ — вадзіцелем альбо пасажырам, пакуль высвятляецца, таксама як і іншыя абставіны здарэння.Ілона Іванова.
Прабіў галаву арматурайЖудаснае здарэнне адбылося раніцай з 84-гадовым мужчынам у сталіцы на 3-м завулку Глаголева.
Па інфармацыі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, пенсіянер выйшаў на тэрыторыю прыватнага домаўладання і спатыкнуўся на пешаходнай дарожцы. Страціўшы раўнавагу, мужчына ўпаў на металічную арматуру дыяметрам 4 міліметры, якая тырчала з зямлі. У выніку мужчына атрымаў пранікальнае раненне ў вобласці левага вуха. У МНС патэлефанаваў ужо ўрач гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі: патрэбна дастаць металічны штыр з галавы пацярпелага. Выратавальнікі выкарысталі ручны інструмент "Лукас" і перакусілі арматуру. Брыгада хуткай даставіла пенсіянера з дыягназам "адкрытая чэрапна-мазгавая траўма цяжкай ступені" ў 5-ю клінічную бальніцу сталіцы.
Сяргей РАСОЛЬКА.