Інсульт прычына смерці жанчыны, якая памерла ў боўлінгу ў Маладзечне
06.05.2012
—
ЧП
Захворванне сасудаў галаўнога мозгу прывяло да смерці 34-гадовай жанчыны, якая памерла 3 мая ў машыне “хуткай дапамогі” пасля гульні ў боўлінг у спартыўна-забаўляльным цэнтры Маладзечна.
Медыцынскі судовы эксперт Дзіна Аўрайцэвіч анатаміравала памерлую. У інтэрв'ю “РГ” эксперт сказала: прычынай смерці стаў інсульт.
Жанчына, пакаціўшы шар, паслізнулася, павалілася, ударылася галавой аб падлогу. Але не траўма галавы ад падзення стала прычынай смерці. Па выніках экспертызы Дзіны Аўрайцэвіч, прычына смерці – інсульт.
Гэта значыць: спачатку жанчыне стала дрэнна. Потым яна павалілася.
Сяргей ЗЯНЬКО.