У Маладзечна пасля гульні ў боўлінг памерла 34-гадовая жанчына
04.05.2012 14:26
—
ЧП
У Маладзечна пасля гульні ў боўлінг памерла 34-гадовая жанчына

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” паведаміў следчы па асабліва важных справах раённага аддзела Следчага камітэта Сяргей Сяляўка. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося каля 22 гадзін. Пацярпелай выклікалі “хуткую дапамогу”. Дактары не паспелі давезці жанчыну да бальніцы. Яна памерла ў машыне.