Выратаваўся і... збег

Источник материала:  
04.05.2012 — ЧП

У Брэсце дзесяцігадовы хлопчык захрас у кратах.

У службу выратавання патэлефанаваў мужчына, які паведаміў, што непадалёк ад вагоннага дэпо дзіця не можа выбрацца з ахоўных кратаў, паміж прутамі якіх заціснула яго нагу. Выратавалі малога з дапамогай спецыяльнага гідраўлічнага інструмента. Пасля таго, як урачы агледзелі малога і ўпэўніліся, што ніякіх наступстваў для здароўя кантакт з кратамі не прынёс, яго адпусцілі дахаты. Ці то ад перажытага стрэсу, ці то ад зноў набытай свабоды руху хлопчык так імкліва знік з месца здарэння, што даведацца, чыё гэта дзіця і як яно здолела прасунуць нагу ў вузкі праём, выратавальнікі так і не паспелі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

За буйную партыю наркотыку — 13 гадоў

На 13 гадоў пазбаўлення волі асуджаны грамадзянін Таджыкістана, затрыманы напрыканцы 2010 года ў Гомелі падчас перавозкі буйной партыі наркотыкаў — каля 4 кг гераіну і 1 кг гашышу.

Паводле інфармацыі УКДБ па Гомельскай вобласці, Беларусь з'яўлялася транзітным пунктам у ланцугу Афганістан — Таджыкістан — Расія — Беларусь — краіны Еўрасаюза. Рэалізаваць наркотык планавалася ў краінах Балтыі. Наркакур'ер раней быў не толькі судзімы за асабліва цяжкія, у тым ліку гвалтоўныя злачынствы на тэрыторыі краін СНД, але і знаходзіўся ў міжнародным вышуку.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←"Опель" супраць "Самурая": кіроўца апошняга трапіў у магілёўскую бальніцу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика