Сагнаў карэту хуткай дапамогі

Источник материала:  
03.05.2012 — ЧП

Жыхар Віцебска сагнаў машыну хуткай неадкладнай дапамогі. А трэцяй гадзіне ночы ў раёне аўтавакзала, каля будынка Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай дапамогі па вуліцы Касманаўтаў злодзей залез у незамкнутую аўтамашыну. Ключы былі пакінуты ў замку запальвання. Ужо хвілін праз 30 згоншчыка "хуткай" затрымалі. Аддзелам следчага камітэта заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Милиция «отработала» Жлобинский район и выявила 108 правонарушений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика