На пажары ў Гродне загінулі пацук і тры каты

Источник материала:  
19.04.2012 16:49 — ЧП

На пажары ў Гродне загінулі пацук і тры каты


Сёння раніцай пажар здарыўся на чацьвёртым паверсе інтэрната па вуліцы Сацыялістычнай. На пах дыму звярнулі ўвагу працаўнікі мантажнай арганізацыі, занятыя на рамонце аднаго з жылых блокаў.

Спачатку яны спрабавалі змагацца з агнём у пакоі з дапамогай вогнетушыцеля, але не здолелі даць рады і выклікалі выратавальнікаў. Тыя не дазволілі пажару выйсці за межы пакою, паведамляе МНС.

Агонь пашкодзіў мэблю. Гаспадароў жытла і іх маленькіх дзяцей дома не было.

Нажаль, хатні пацук і каты, што жылі ў сям’і, не вытрымалі высокай тэмпературы і моцнай канцэнтрацыі дыму.

Па папярэдніх звестках, пажар узнік з-за няспраўнай электрычнай разеткі. 
←В Борисове этой ночью пылал легковой автомобиль.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика