Пяць беларусаў загінулі ў Ліпецкай вобласці

Источник материала:  
17.04.2012 — ЧП

У аўтамабільнай аварыі ў Ліпецкай вобласці Расіі 15 красавіка загінулі пяць грамадзян Беларусі, яшчэ трое паранены, паведамляе афіцыйны сайт Упраўлення па Ліпецкай вобласці МУС Расіі. Мікрааўтобус Vоlkswаgеn, у якім жыхары Сянно Віцебскай вобласці ехалі на работу ў Варонежскую вобласць, разбіўся на 392-м кіламетры трасы "Дон". Да моманту ДТЗ у дарозе беларусы знаходзіліся амаль 14 гадзін.Паводле адной з версій, вадзіцель заснуў за рулём, пасля чаго машына ўрэзалася ў грузавік, які стаяў на абочыне. асобы загінулых устаноўленыя — гэта мужчыны 1976, 1982, 1984, 1986 і 1992 гадоў нараджэння.

←На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика