Пенсіянерку знайшлі забітай каля могілак у Маладзечанскім раёне. Міліцыя шукае сведкаў
16.04.2012 18:41
—
ЧП
Пенсіянерку знайшлі забітай каля могілак у Маладзечанскім раёне. Міліцыя шукае сведкаў

Як паведаміла “РГ” оперупаўнаважаны вышуку Маладзечанскага райаддзела міліцыі Ларыса Кацялоўская, пенсіянерка 13 красавіка прыязджала на могілкі, дзе прыбірала магілу свайго мужа. Міліцыя шукае магчымых сведкаў, якія маглі бачыць пажылую жанчыну на могілках.
Юзэфа Міхайлаўна Арыка. Нарадзілася ў Маладзечне. Жыла на вуліцы Будаўнікоў, дом 1, кватэра 49. Была апранутая ў бардовую прашытую куртку з капюшонам, чырвоную хустку, цёмныя штаны.
Загінуўшую анатаміравала медыцынскі судовы эксперт Ірэна Сяліцкая. У інтэрв’ю нашаму выданню эксперт расказала, што смерць наступіла ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, якая суправаджаецца адкрытымі асколачнымі пераломамі чэрапа.
Па словах Ірэны Сяліцкай, смерць не магла наступіць у выніку дарожна-транспартнага здарэння. Траўмы галавы былі атрыманыя ад удару цяжкім тупым прадметам.
Усіх, хто 13 красавіка быў на могілках каля Лазаўца, міліцыя пераканаўча просіць паведаміць пра гэта па тэлефонах у Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56, 8 (0176) 74-96-83, 8 (0176) 77-03-12, па мабільных тэлефонах 8 (029) 761-75-25, 8 (029) 614-90-17 альбо па тэлефоне 102 у бліжэйшы аддзел міліцыі.
Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.