З-за тэлевізару мнагадзетная сям'я ў Шчучынскім раёне засталася без даху над галавой
14.04.2012 17:27
—
ЧП
З-за тэлевізару мнагадзетная сям’я ў Шчучынскім раёне засталася без даху над галавой
Фота прадстаўлена службай МНС
– Калі пажарныя прыбылі ў вёску Шарупы Дэмбраўскага сельсавета, гарэў дах аднапавярховага драўлянага дома, у якім жыла мнагадзетная сям’я, – гаворыць інспектар па прапагандзе і навучанні Шчучынскага РАНС Сяргей Казіміравіч Бакун. – У памяшканні нікога не было. Спрацаваў пажарны апавяшчальнік з гукавым вывадам на фасад будынка, набыты і ўстаноўлены ў мінулым годзе за сродкі СВК “Дэмбрава”.
Як мяркуюць супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прычынай пажару стаў тэлевізар. Дарэчы, літаральна два тыдні таму інспектар дзяржпажнагляду наведваў гэту сям’ю і аглядаў памяшканне: ніякіх заўваг не ўзнікла. Пажар пачаўся менавіта з таго пакоя, дзе стаяў тэлевізар. У выніку – пашкоджаны сцены, знішчаны перакрыцці і дах дома, згарэла амаль уся маёмасць.
Раённая ўлада робіць усё магчымае, каб мнагадзетная сям’я не засталася без даху над галавой. Наперадзе святы. Будзьце асцярожнымі, беражыце сябе і свой дом.