Гераін — на захад, амфетамін — у краіны мытнага саюза

Источник материала:  
14.04.2012 — ЧП

Упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці спынены міжнародны канал незаконных паставак наркатычных сродкаў.

Ён выкарыстоўваўся ў двух кірунках: у краіны Еўрасаюза былі наладжаны пастаўкі гераіну і прэкурсораў для вырабу псіхатропных рэчываў, а на тэрыторыю дзяржаў Мытнага саюза — амфетаміну і экстазі. Затрымана грамадзянка замежнай дзяржавы, якая накіроўвалася ў краіны ЕС, маючы больш за 4 кілаграмы наркотыкаў. Жанчына хавала іх у 22-х скрутках, замацаваўшы скотчам на сваім целе. Экспертам спатрэбілася больш за гадзіну, каб вызваліць яе ад усіх прадметаў кантрабанды.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←В Германии при крушении поезда погибли 3 человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика