"Працаваў" на дачах
12.04.2012
—
ЧП
Супрацоўнікамі Чашніцкага аддзела аховы быў затрыманы 21-гадовы раней судзімы беспрацоўны, які рабаваў дачы. Высветлілася, што малады чалавек "працаваў" на дачах у садовым таварыстве ў вёсцы Дуброва: выстаўляў аконныя рамы і залазіў у дамы, адкуль выносіў розныя рэчы. Такім чынам "узяў" тры дачы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.