Бяспека на дарозе

Источник материала:  
11.04.2012 — ЧП

Тры гады пазбаўлення волі атрымаў у якасці пакарання выхадзец з Грузіі Гагік Гасаян.

Суд Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці прызнаў яго вінаватым у незаконным набыцці, перавозцы, захоўванні, нашэнні боепрыпасаў і выбуховых прылад, а таксама ў незаконным збыце боепрыпасаў — паўторна. 43-гадовы грамадзянін быў затрыманы падчас сумесных мерапрыемстваў УКДБ па Гомельскай вобласці і УУС Гомельскага аблвыканкама. Мужчына за 250 тысяч беларускіх рублёў незаконна збыў абрэз вінтоўкі і патроны да агнястрэльнай зброі. Па месцы жыхарства ў Рэчыцы праваахоўнікі выявілі патроны да агнястрэльнай зброі рознага калібру, фрагменты кулямёта часоў Вялікай Айчыннай вайны, дзве гранаты і артылерыйскі снарад для танкавай гарматы.

Паводле заключэння сапёраў, самымі небяспечнымі "трафеямі" былі кумулятыўныя стрэльбавыя гранаты, прызначаныя для паражэння брані таўшчынёй 70 мм. У іх уваходзіць трацілава-гексагенная сумесь — рэчыва для моцнага выбуху. У прэс-групе КДБ па Гомельскай вобласці расказалі: Гасаян займаўся незаконнымі раскопкамі ў месцах, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ішлі баі. Знойдзеныя зброю і боепрыпасы прывозіў дадому, дзе і захоўваў, падвяргаючы небяспецы жонку і пяцярых дзяцей. Прысуд уступіў у законную сілу. Адбываць пакаранне грамадзянін будзе ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Шедший по маршруту "Титаника" лайнер изменил маршрут из-за погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика