Жанчына згарэла, яе мужа змаглі выратаваць (+фота)

Источник материала:  
10.04.2012 — ЧП

Жонку гаспадара дома, які гарэў, знайшлі на падлозе каля печкі. Выратаваць яе не змаглі.

У аўторак, 10 сакавіка, у вёсцы Філіпаны Астравецкага сельсавета згарэў дом. Гаспадара выцягнулі з агню жыхары вёскі. Выратаваць яго жонку не атрымалася.

Пажар заўважыў жыхар Філіпанаў Уладзімір Рыпінскі. Ён выклікаў выратавальнікаў і пабег да месца пажару − драўлянага дома на ўскрайку вёскі. Яму пашчасціла з дапамогай іншых жыхароў выратаваць гаспадара дома, 77-гадовага пенсіянера. Адтуль мужчыну накіравалі ў рэанімацыю з апёкамі верхніх дыхальных шляхоў.

Калі на месца здарэння прыехалі выратавальнікі, дах быў цалкам ахоплены агнём. У доме яны знайшлі на падлозе каля печкі цела 59-гадовай жонкі гаспадара.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага РАНС.

←В Минске пешеход не справился с управлением и совершил столкновение с машиной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика