Конь у бітумнай пастцы

Источник материала:  
10.04.2012 — ЧП

У яму з бітумнай масцікай зваліўся конь работніка фермерскай гаспадаркі "Аграпчолаўт".

Жывёлу, якая раптам апынулася на глыбіні больш за 1 метр, сам гаспадар выратаваць не змог, таму звярнуўся па дапамогу да супрацоўнікаў МНС. Каня абвязалі і выцягнулі з ямы. Жывёла ад падзення не пацярпела.

Конь у бітумнай пастцы

Згарэў на працы

Апоўначы ў Рэчыцы загарэлася дапаможнае памяшканне на тэрыторыі вытворчага кааператыва "Астрагляды".

Пад склад піламатэрыялаў выкарыстоўвалася толькі адна яго частка, другая пуставала. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, аб'ект ахоўваў вартаўнік, які знаходзіўся ў пабудове. Праз гадзіну пасля ўзгарання пры разборцы канструкцыі было знойдзена яго цела. Мяркуецца, што прычынай пажару стала непатушаная цыгарэта.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←В Каменецком районе в искусственном водоеме нашли тело 67-летнего гражданина Узбекистана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика