У Гродне затрымалі хакера
10.04.2012
—
ЧП
Ім аказаўся беспрацоўны 43-гадовы мясцовы жыхар, які распаўсюджваў вірусныя камп'ютарныя праграмы.
Шкоднае праграмнае забеспячэнне размяшчалася на дзясятках створаных хакерам парнаграфічных інтэрнэт-сайтах, дзе вірусы маскіраваліся пад відэаролікі, якіх на самой справе не было. Устаноўлена, што гэты грамадзянін з'яўляўся ўдзельнікам злачыннай групоўкі, якая дзейнічала ў віртуальнай прасторы. Заведзены дзве крымінальныя справы — за распаўсюджванне шкоднага праграмнага забеспячэння і парнаграфіі.
Барыс ПРАКОПЧЫК.