Хлопцы выратавалі чалавека, які тануў

Источник материала:  
07.04.2012 — ЧП

Раніцай у пятніцу на пераходзе цераз Свіслач ад сталічнага мікрараёна Серабранка да камвольнага камбіната два хлопцы выратавалі чалавека, які тануў.

— Пажылы мужчына выпадкова спатыкнуўся на мастку і апынуўся ў вадзе. Ён разгубіўся і хутка пачаў тануць, усё больш аддаляючыся ад берага, пачаў захлёбвацца, — паведаміў прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі. — На дапамогу яму практычна адначасова кінуліся два маладыя чалавекі. Незнаёмыя паміж сабой, яны скінулі верхнюю вопратку, дабраліся да мужчыны і выцягнулі яго на бераг. Пацярпелы 1956 года нараджэння быў шпіталізаваны з дыягназам "пераахаладжэнне". Мужчына быў нападпітку. Адзін з выратавальнікаў — вучань 10 класа ліцэя № 2 Улад Рымашэўскі. А другі хлопец  хутка збег пераапранацца, толькі паспеў крыкнуць, што яго завуць Аляксандр Бандарчык. Гарадское ўпраўленне МНС выказвае ўдзячнасць маладым людзям за смелыя і рашучыя дзеянні і просіць Аляксандра Бандарчыка выйсці на сувязь.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В России в Калужской области при крушении самолета погибли четверо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика