На мясакамбінаце "ўцёк" аміяк

Источник материала:  
07.04.2012 — ЧП

У чацвер пасля 22 гадзін стала вядома пра атручэнне парамі аміяку работнікаў прадпрыемства "Мінскі мясакамбінат", што ў сталіцы па вуліцы Казінца. Выхад аміяку адбыўся ў будынку цэха паўфабрыкатаў з радыятара ахалоджвання ў халадзільнай камеры. У выніку адбылася ўцечка каля 0,05 тоны аміяку. Усяго яго ў сістэме знаходзілася 20 тон.

— На момант здарэння ў цэху працавалі 90 чалавек, якія самастойна пакінулі будынак. З іх шэсць работнікаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу ў медпункт. Пасля абследавання брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелых даставілі ў бальніцу з дыягназам "інгаляцыйнае атручэнне парамі аміяку лёгкай ступені", — паведамілі ў МНС.

Падачу аміяку да халадзільнай камеры перакрылі, зняўшы тым самым пагрозу далейшага выхаду аміяку з сістэмы. Небяспечнае рэчыва за межы паверха не выйшла, небяспекі для жыцця і здароўя людзей няма. Прычыны здарэння зараз высвятляюцца. Днём раней у выніку страўлення паветра з рэсівера ў кампрэсійным цэху атручэнне парамі аміяку атрымаў работнік, які таксама быў шпіталізаваны.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В России в Калужской области при крушении самолета погибли четверо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика