У Валожынскім раёне знайшлі абгарэлы труп са звязанымі нагамі
02.04.2012 10:36
—
ЧП
У Валожынскім раёне знайшлі абгарэлы труп са звязанымі нагамі
1 красавіка раніцай на абочыне дарогі Манькаўшчына – Кіявец знойдзены труп невядомага мужчыны. Цела памерлага абгарэлае, а ногі звязаныя вяроўкай.
Начальнік следчага камітэта Валожынскага раёна Віталь Юрэвіч паведаміў пра гэта ў інтэрв'ю "Рэгіянальнай газеце".
Па словах Віталя Юрэвіча, работнікі міліцыі і супрацоўнікі следчага камітэта папярэдне ўстанавілі асобу загінуўшага і затрымалі мужчыну, які падазраецца ў яго забойстве. Цяпер вядуцца следчыя дзеянні па ўстанаўленні сваякоў, знаёмых памерлага і магчымых сведкаў здарэння.
Падазроны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Райаддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле "Забойства".