У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу

Источник материала:  
22.03.2012 20:19 — ЧП

У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу


21 сакавіка каля 14.30 на скрыжаванні вуліцы Камуністычнай і завулка Рэвалюцыйнага ў райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіляў “ВАЗ — 21093” і “Фольксваген — Шаран”.

Як расказаў “СП” начальнік аддзялення ДАІ РАУС Вячаслаў Гуліцкі, вадзіцель “дзевяткі” ганцаўчанін Мікалай Пракопчык, выязжаючы з завулка Рэвалюцыйнага з боку раённага вузла паштовай сувязі праявіў няўважлівасць і не прапусціў “Шаран”, які рухаўся па галоўнай дарозе, у выніку чаго дапусціў сутыкненне з гэтым аўтамабілем. Ад бакавога ўдару фольксваген рэзка змяніў траекторыю руху, з’ехаў на абочыну, знёс дарожны знак “пешаходны пераход” і ўрэзаўся ў жалезабетонную агароджу дома № 14 па вуліцы Камуністычнай.

У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу

У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу

Па шчаслівай выпадковасці пацярпелых у гэтым дарожна-транспартным здарэнні няма, аднак у выніку яго абодвум транспартным сродкам былі нанесены сур’ёзныя механічныя пашкоджанні. І калі ўладальнік “Фольксвагена-Шарана” можа разлічваць на атрыманне страхоўкі, то віноўніку ДТЗ М. Пракопчыку давядзецца не толькі заплаціць штраф і самастойна рамантаваць свой аўтамабіль, але і кампенсаваць матэрыяльныя страты гаспадарам за паламаны плот і РЖКГ — за сапсаваны дарожны знак. 
←Милиция узнала, кто 21 марта «заминировал» дизель-поезд Барановичи — Гродно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика