Каварны сакавіцкі лёд

Источник материала:  
21.03.2012 — ЧП

Кампанія з пяці жыхароў Рэчыцы адпачывала на беразе ракі Бярэзіны. Маладыя людзі толькі прыехалі дадому з заробкаў. Адзін, які ў значнай колькасці ўжываў спіртное, адышоў прагуляцца па тонкім лёдзе.

Лёд не вытрымаў і праламаўся — мужчына ў адзін момант знік пад вадой. Сябры на беразе дапамагчы не паспелі... А вось двух рыбакоў з Рэчыцы выратоўвалі ўсю ноч. Як расказалі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, мужчыны пакінулі ля берага аўтамабіль і пешшу па лёдзе дайшлі да аднаго з астраўкоў пасярод ракі — на адлегласці каля 800 метраў ад берага. Калі вечарам захацелі вярнуцца, лёд пад нагамі пачаў трэскацца. Ісці далей рыбакі не рызыкнулі: па мабільным тэлефоне выклікалі выратавальнікаў. Пасля 22 гадзін пачалася выратавальная аперацыя, але ж перашкаджалі ўмовы надвор'я: моцны вецер з дажджом. Пасля некалькіх спроб выратавальнікі вызвалілі людзей з палону лёду і вады. На світанку абодва рыбакі былі дастаўлены на бераг. Шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Витебские таможенники изъяли 22 тонны апельсинов, грейпфрутов и мандаринов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика