"Напаляваўся" на 14 мільёнаў
За незаконную здабычу дзіка і нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду ў буйным памеры суд Мядзельскага раёна пакараў браканьера штрафам у памеры 14 мільёнаў рублёў. Да таго ж імпартныя паляўнічы карабін і прыцэл, што належалі стралку, былі канфіскаваны.
За незаконную здабычу ўжо рыбы, калі навакольнаму асяроддзю была нанесена шкода ў асабліва буйным памеры, суд Мастоўскага раёна пакараў двух браканьераў пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады з адтэрміноўкай пакарання тэрмінам на два гады. Нанесеную прыродзе шкоду на амаль 4,5 мільёна рублёў гэтыя людзі пакрылі добраахвотна. За незаконную здабычу рыбы, здзейсненую паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, суд Барысаўскага раёна "адмераў" яшчэ аднаму гора-рыбаку штраф у памеры 3,5 мільёна рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.