Даездзіліся

Источник материала:  
17.03.2012 — ЧП

ДаездзілісяУ Магілёве віноўнік страшнай аварыі, у якой загінулі два чалавекі, асуджаны на 7 гадоў зняволення.

Летась, цёплай майскай ноччу, кампанія маладых людзей вырашыла пракаціцца "з ветрыкам". За руль "Хонды" сеў 22-гадовы малады чалавек. І вадзіцель, і 5 яго пасажыраў не ўспомнілі пра рамяні бяспекі: усе былі вясёлыя і... нецвярозыя. На хуткасці 150 км у гадзіну вадзіцель страціў кантроль над кіраваннем. І на закругленні дарогі аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з яшчэ адным аўто, а потым выехаў на тратуар і ўдарыўся ў светлавую апору. Два пасажыры "Хонды", 21 і 23 гадоў, загінулі на месцы. Вадзіцель і яшчэ два чалавекі з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу.

Алена Казлова.

←Еще одно громкое дело КГБ: в Гомеле пресекли канал нелегальной миграции.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика