"Добразычліўца" шукаюць

Источник материала:  
15.03.2012 — ЧП

На паркоўцы Мазырскага ўніверсітэта імя Шамякіна каля аднаго з аўтамабіляў нечакана была знойдзена ртуць, разлітая на плошчы каля 2 кв.м.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, пасля прыбыцця да месца выкліку выратавальнікаў стала зразумела, што аўтамабіль Mеrsеdеs-Bеnz, які належыць загадчыцы кафедры ўстановы адукацыі, наўмысна абліты ртуццю. Ртуць трапіла ў маторны адсек і на парог машыны. Пацярпелых няма. Выратавальнікі сабралі 25 грамаў небяспечнага вадкага металу. Пра інцыдэнт паведамілі ў Мазырскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ў міліцыю і КДБ. Праваахоўнікі займаюцца пошукам "аўтара" такога спосабу магчымай помсты.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Разрэзала цягніком папалам

Удзень на прыпыначным пункце "Курасоўшчына" ў сталіцы на чыгуначных пуцях быў знойдзены труп мужчыны. Загінулага разрэзала коламі папалам...

Мужчына стаяў на платформе занадта блізка ад пуцей. На папераджальныя сігналы падчас набліжэння грузавога цягніка Орша — Мінск ён чамусьці не адрэагаваў. І мужчыну патокам паветра зацягнула прама на рэйкі...

— Устаноўлена, што загінулы — мінчанін 1964 года нараджэння. Род яго заняткаў зараз высвятляецца, — распавёў "Звяздзе" падрабязнасці жудаснага здарэння прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.

Першапачаткова прагучала інфармацыя, што загінулы быццам бы распіваў алкаголь. Ці так гэта, таксама зараз высвятляецца.

Сяргей РАСОЛЬКА

←За кражу бутылки водки полочанин может отправится в тюрьму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика