Не далі скрасці дубы

Источник материала:  
14.03.2012 — ЧП

Жыхар Бабруйска арганізаваў незаконную высечку дрэў і намагаўся вывезці з лесу ў Калінкавіцкім раёне драўніны на 30 мільёнаў рублёў, але быў затрыманы.

"Лесаруб" паквапіўся на адну з самых каштоўных парод — на дуб. Іх было зрэзана больш за чатыры дзясяткі, прычым парушальніку спатрэбілася толькі ніжняя частка камля, а голле і астатняя драўніна пакідаліся.

Як расказаў галоўны ляснічы Калінкавіцкага лясгаса Аляксандр Русецкі, падчас планавага рэйду леснікі натрапілі на сляды ад колаў грузавіка, якія прывялі іх да месца высечкі, дзе якраз стаяў МАЗ з прычэпам. Людзі каля машыны казалі, што нічога не ведалі, бо іх толькі папрасілі перавезці зрэзаныя дрэвы. Тым не менш, у хуткім часе ўдалося знайсці таго, хто высечку арганізаваў. Як аказалася, ён ужо нават паспеў знайсці пакупнікоў на амаль скрадзеныя 60 кубаметраў драўніны .

Паводле інфармацыі УУС Гомельскага аблвыканкама, з пачатку года ў вобласці за парушэнне ляснога заканадаўства складзена каля 270 пратаколаў. Бабруйскаму "лесарубу", у прыватнасці, за дубы пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←Жителя Несвижского района оштрафовали на 100 базовых «за эмоции»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика