У Полацку знайшлі мёртвымі ў машыне двух кіроўцаў з Мінску

Источник материала:  
13.03.2012 11:19 — ЧП

У Полацку знайшлі мёртвымі ў машыне двух кіроўцаў з Мінску

Еўрарадыё
12 сакавіка ў полацкай прамысловай зоне Ксты ў кабіне аўтамабіля знайшлі целы двух мужчын.

Высветлілася, што кіроўцы прыехалі з Мінску 7 сакавіка, каб атрымаць груз. Адна з машын загрузілася, і мужчыны пайшлі адпачываць. Па словах ахоўнікаў прамзоны, кіроўцы моцна напіліся. Чамусьці яны не пажадалі пераначаваць ў гатэлі, а пайшлі спаць ў кабіну аднаго з аўтамабіляў. Апошні раз жывымі мужчын бачылі 8 сакавіка.

Паводле папярэдніх звестак, мужчыны маглі загінуць ад неасцярожнасці пры паленні ці сталі ахвярай няспраўнасці элекраабсталявання аўтамабіля. 
←В Минске из-за гололеда произошли десятки столкновений машин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика