Камянецкія злодзеі знайшлі ў падвале на Брэсцкай што выпіць і чым закусіць
05.03.2012 17:06
—
ЧП
Камянецкія злодзеі знайшлі ў падвале на Брэсцкай што выпіць і чым закусіць

Найперш вынеслі гарэлку “Белая рака”, больш за 30 паўлітровых бутэлек. Затым вярнуліся па “закуску” – кансервы з саленнямі, бралі і бульбу, і цыбулю…
Украдзенае супрацоўнікі міліцыі знайшлі дома ў тых братоў, раней судзімых, непрацуючых. Колькі разоў і хто іменна заходзіў па чужое дабро ў той падвал, следства ўдакладняе. Украдзенае ацэньваецца ў больш за 600 тысяч рублёў.