Перакулілася пажарная машына

Источник материала:  
03.03.2012 — ЧП
Гэтае здарэнне адбылося ў сталіцы на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Алега Кашавога.

Пажарная машына, як стала вядома, ехала па выкліку да месца здарэння: кіроўцы іншых транспартных сродкаў папярэджваліся пра тое ўключанымі маячкамі. Адзін з іх, кіруючы легкавым аўтамабілем "Рэно", па якойсьці прычыне не саступіў дарогу спецтэхніцы. Затое кіроўца пажарнай машыны, убачыўшы перашкоду, адрэагаваў імгненна. Пасля экстраннага тармажэння цяжкая аўтатэхніка перакулілася, часткова перакрыўшы рух на гэтым участку. Разбор здарэння зараз праводзіць ДАІ.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Пінчукоў пужаюць лічбы ў пашпарце

Пяцёра жыхароў Пінска звярнуліся ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Пінскага ГАУС, каб аддаць назад свае асабістыя дакументы. Яшчэ чацвёра пінчукоў пашпартоў наогул не маюць. Байкот выкліканы тым, што людзі не жадаюць мець нічога агульнага з асабістым нумарам, які маецца ў кожным пашпарце. На думку нязгодных быць "пранумараванымі", у ідэнтыфікацыйных лічбах зашыфраваны знак Антыхрыста, што абражае іх рэлігійныя погляды.

Дарэчы, у пазамінулым годзе супрацоўнікам аддзела па грамадзянстве і міграцыі Пінскага ГАУС давялося атрымаць некалькі дзясяткаў зваротаў грамадзян, якіх таксама пужаў асабісты нумар. Праўда, заставацца зусім без дакументаў яны не хацелі, і таму прасілі выдаць ім пашпарт, але без "страшных лічбаў", што, зразумела, немагчыма, бо не прадугледжана заканадаўствам.

— Усе дзеянні, якія ажыццяўляў наш аддзел, здзейснены ў рамках закона, — патлумачыў начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Пінскага ГАУС Сяргей Драбышэўскі. — Пераважная большасць тых, хто баіцца ідэнтыфікацыйнага нумара і крыўдзіцца, калі мы не хочам выдаваць дакумент без яго, — пажылыя жанчыны. Аднойчы сярод іх аказаўся малады хлопец-інвалід. Але яго родныя своечасова даведаліся пра такую недарэчнасць і ўгаварылі забраць скаргу.

Сяргею Драбышэўскаму давялося тлумачыць у судзе, куды грамадзяне звярнуліся з-за адмовы выдаць ненумараваныя пашпарты, што ідэнтыфікацыйны нумар у пашпарце — такі ж абавязковы рэквізіт, як указанне полу, даты нараджэння і грамадзянства.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

←В Витебском районе молоковоз наехал на гужевую повозку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика