Грузавы цягнік каля станцыі Ашмяны насмерць збіў 40-гадовую жанчыну

Источник материала:  
27.02.2012 20:03 — ЧП

Грузавы цягнік каля станцыі Ашмяны насмерць збіў 40-гадовую жанчыну


Грузавы цягнік Вільня – Маладзечна на чыгуначным перагоне Ашмяны – Солы 19 лютага каля 16 гадзін 50 хвілін насмерць збіў жанчыну.

Пра здарэнне дзяжурнаму Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце ў 17 гадзін 10 хвілін паведаміла дзяжурная па станцыі Ашмяны. На месца выехала следча-аператыўная група. Яе супрацоўнікі ўстанавілі асобу загінулай. Жанчына 1971 года нараджэння. Жыла ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна. Нідзе не працавала. Памерлую апазналі яе маці і сужытнік, паведаміў у інтэрв’ю “РГ” начальнік маладзечанскай транспартнай міліцыі Аляксандр Зінюк.

Цягніком кіравала лакаматыўная брыгада віленскага лакаматыўнага дэпо. Машыністы расказалі: пасля таго, як цягнік мінуў станцыю Ашмяны, справа па ходу руху яны заўважылі жанчыну, якая ішла перад цягніком у спадарожным накірунку і хісталася.

На гучныя гукавыя сігналы, па словах машыністаў, жанчына не рэагавала. Кіроўца лакаматыва прымяніў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду было немагчыма.

Па факце смерці чалавека на чыгуначным перагоне Ашмяны – Солы праводзіцца праверка.

Па словах Аляксандра Зінюка, ён занепакоены колькасцю сёлетніх здарэнняў на чыгунцы нашага рэгіёна, якія прывялі да смерці людзей. Ад пачатку года загінулі ўжо тры чалавекі. За такі ж перыяд мінулага года смяротна траўмаваных у нас не было. 
←Ноутбуки на 140 млн. рублей пытались ввезти в Беларусь в тайнике авто

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика