На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялят
24.02.2012 16:51
—
ЧП
На Вілейшчыне вартаўнік фермы праспаў цялят
Чатырох цялят укралі невядомыя злачынцы ноччу 23 лютага з малочнатаварнай фермы сельгаспрадпрыемства “Сцешыцы” ў вёсцы Паляны Жарскага сельсавета.
Зламыснікаў не збянтэжыў той факт, што ферму ахоўваў вартаўнік. Ён па нейкіх прычынах не стаў перашкодай для зладзеяў. Пра гэта паведаміла “РГ” прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
Скрадзеныя цяляты ацэньваюцца ў 4 мільёны 429 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.
Вілейскае сельгаспрадпрыемства па крадзяжы цялят склала кампанію маладзечанскаму і валожынскаму сельгаспрадпрыемствам, у якіх за апошнія паўгода таксама кралі жывёлу.
Трое цялят зніклі летась 6 кастрычніка з фермы ў вёсцы Войштавічы Валожынскага раёна, праз двое сутак яшчэ двое некуды дзеліся ў вёсцы Галабурды, што таксама на Валожыншчыне.
Сем цялят недалічыліся 10 студзеня на ферме ў Вялікім Сяле Палачанскага сельсавета Маладзечанскага раёна.