"Левы" спірт

Источник материала:  
23.02.2012 — ЧП

У Гродне затрымана буйнейшая ў гэтым годзе ў рэспубліцы партыя нелегальнага спірту, якая ацэньваецца прыкладна ў 800 мільёнаў рублёў.

У адным з гаражных кааператываў затрымалі непрацуючага жыхара абласнога цэнтра, які разгружаў з мікрааўтобуса "Фальксваген" пяцілітровыя каністры са спіртам. У салоне было каля 2 тон. А потым аператыўнікі заняліся фурай на аўтастаянцы — там аказалася яшчэ 8 тон аналагічнага грузу. Спірт пад выглядам "Антыабледзяняльніка" прыбыў у Гродна з Расіі і быў, верагодна, прызначаны для рэалізацыі праз дробнааптовых прадаўцоў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←"Питерское ДТП" дошло до суда в Быхове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика