Красці з дач мінчан у нас не перастаюць

Источник материала:  
20.02.2012 — ЧП

Напярэдадні дачнага сезона прыём заяў аб крадзяжах з дач ад жыхароў сталіцы стаў для нашых міліцыянераў традыцыяй. 18 лютага паскардзіліся мінчане, якія маюць дачы ў Вілейскім і Валожынскім раёнах.

Прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама паведамляе:
У вёсцы Клоўсі Вілейскага раёна з дачнага дома, які быў незамкнёны, у 43-гадовага гаспадара ўкралі электрычны рубанак і фрэзерны станок. Інструменты зніклі 28 студзеня ў перыяд часу ад 22 гадзін да 23 гадзін 50 хвілін. Кошт скрадзенага – 2 мільёны 800 тысяч рублёў.

Дзве металічныя бочкі агульным коштам 1 мільён 500 тысяч рублёў зніклі з падворка дачы ў вёсцы Узбалаць Валожынскага раёна. Не знайшоў бочак на сваім месцы 52-гадовы жыхар Мінска 18 лютага. Апошні раз ён іх там бачыў аж 23 снежня мінулага года.

Па абодвух выпадках крадзяжу ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Житель Плещениц незаконно заготавливал металлолом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика