Пільныя суседзі выявілі ўцечку газу

Источник материала:  
17.02.2012 — ЧП

Адбылося гэта позна ўвечары ў пяціпавярховым шасціпад'ездным доме на 90 кватэр па вуліцы Ленінскай у Мазыры: у адной з іх, відавочна, не быў закрыты вентыль.

Гэта пацвердзілася — уцечка адбывалася ў кватэры на другім паверсе. Аварыйнай брыгадай газавікоў падача прыроднага газа ў кватэры пад'езда была перакрыта, лесвічную пляцоўку праветрылі. Праз тры хвіліны канцэнтрацыя яго ў паветры знізілася практычна да нулявога паказчыка. Пасля гэтага спецыялісты змаглі патрапіць у кватэру і агледзець яе. Незакручаным аказаўся вентыль у духавым аддзяленні газавай пліты. Як высветлілася, гаспадар жылля памёр летась.

Сяргей РАСОЛЬКА, Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Взрыв газа удалось предотвратить в одном из домов Мозыря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика