У Светлагорску жанчына фіктыўна "нарадзіла" двойню і атрымала 29 млн рублёў

Источник материала:  
14.02.2012 11:10 — ЧП

У Светлагорску жанчына фіктыўна "нарадзіла" двойню і атрымала 29 млн рублёў

Наша Ніва
У Светлагорску завялі крымінальную справу за махлярства ў буйных памерах.

Беспрацоўная жыхарка раённага цэнтра,1978 года нараджэння, у 2010 годзе ў ЗАГС прадставіла даведкі аб нараджэнні ў яе дзвюх дачок. Гэта стала падставай для налічэння ёй грашовай дапамогі па нараджэнні дзяцей і догляду за імі ў суме 29 943 600 рублёў. Праверка выявіла, што даведкі былі фальшывымі.

Жанчыну затрымалі. Ёй пагражае пазбаўленне свабоды на тэрмін ад двух да сямі гадоў.


←Фотофакт: в Минске Dodge врезался в Peugeot, а потом — в автобус

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика