На "Рэно" — па чыгунцы

Источник материала:  
11.02.2012 — ЧП

У Полацкім раёне вечарам з-за грузавіка, які выехаў на чыгуначнае палатно, рух цягнікоў затрымаўся на 1,5 гадзіны.

Кіраваў грузавым аўтамабілем "Рэно" грамадзянін Кыргызстана, жыхар Бішкека 1981 года нараджэння. Аўто належыць прыватнаму прадпрыемству. Грузавік выехаў на дазваляльны сігнал святлафора на чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. З-за тэхнічнай няспраўнасці тармазной сістэмы, прадухіляючы сутыкненне з сустрэчным транспартам, кіроўца вывеў аўто на чыгуначнае палатно. Пацярпелых у выніку гэтага надзвычайнага здарэння няма.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Два человека погибли, шестерых спасли на пожаре в Гродно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика