Дзеці не пацярпелі

Источник материала:  
10.02.2012 — ЧП

Дзякуючы аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку ў Магілёве ўдалося папярэдзіць вялікі пажар у жылым доме.

Як паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС, у дзвюх кватэрах 9-павярховага дома на вуліцы Дзімітрава жывуць 11 дзяцей і іх бацькі. Малыя ўжо спалі, а старэйшыя дзеці рыхтаваліся да сну, калі ўсе пачулі рэзкі гук пажарнага апавяшчальніка.

Галава сям'і знайшоў ачаг узгарання і паспрабаваў уласнымі сіламі справіцца з пажарам, але спроба не дала вынікаў. Суседзі выклікалі выратавальнікаў, а гаспадары вывелі дзяцей на вуліцу. Ніхто ў выніку не пацярпеў, значнага матэрыяльнага ўрону таксама ўдалося пазбегнуць дзякуючы ранняму выяўленню пажару..

Алена Казлова. 

←Жильцы взорвавшегося общежития утверждают, что три дня чувствовали запах газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика