Кароткае замыканне

Источник материала:  
10.02.2012 — ЧП

У Віцебскім раёне ўдзень гарэла ферма, якая належыць сялянска-фермерскай гаспадарцы "Дубрава".

Як паведамілі "Звяздзе" ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях, пажарных выклікаў брыгадзір фермы, што ў вёсцы Горкава. На момант узнікнення пажару ўсе работнікі знаходзіліся на працоўных месцах. Яны вывелі з будынка 202 каровы. Пацярпелых у выніку пажару няма.

Устаноўлена папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (выкарыстоўвалася электраправодка з пашкоджанай ізаляцыяй, у выніку чаго адбылося кароткае замыканне).

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Жильцы взорвавшегося общежития утверждают, что три дня чувствовали запах газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика