Выбух у будынку інтэрната. Ёсць пацярпелыя
Фота logoysk.info.
Паведамленне пра здарэнне ў Лагойскім раёне паступіла ў МНС у 13.45 8 лютага: у будынку інтэрната ў вёсцы Малінаўка адбыўся бытавы выбух.На момант падрыхтоўкі публікацыі было вядома толькі тое, што гаворка ідзе пра трохпавярховы трохпад'ездны панэльны будынак. У выніку выбуху абрынуліся пліты перакрыцця другога пад'езда, разбураны перагародкі. З-пад завалаў работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, вядуцца работы па пошуку пацярпелых. На месцы выратавальнікі і медыкі аказалі дапамогу людзям, тут жа працуюць спецыялісты псіхалагічнай службы МНС. Усяго ў бальніцы дастаўленыя, згодна з папярэдняй інфармацыяй, чатыры чалавекі. Прычыны выбуху высвятляюцца. Гэта была ўся інфармацыя, якую ўчора ўвечары нам змаглі паведаміць. У прыватнасці, у Мінскім абласным упраўленні МНС быў аб'яўлены агульны збор супрацоўнікаў. Падрабязнасці здарэння абяцалі агучыць пазней — пасля высвятлення сітуацыі...
Сяргей РАСОЛЬКА.